«Зімовыя забавы»

21.02.2022 16:28

Выхадныя 19 і 20 лютага адзначыліся для супрацоўнікаў нашага прадпрыемства як выхадныя здароўя і весялосці.
Мэта мерапрыемства - развіццё фізічнай культуры і спорту, аздараўленне і фарміраванне здаровага ладу жыцця. Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала правядзенне Спартландыі "Зімовыя забавы" для ўсіх удзельнікаў свята.


Арганізаваны выезд супрацоўнікаў (у гэты раз на базу адпачынку "Дружба") - фармат мерапрыемства, які носіць не толькі забаўляльны характар, але, у першую чаргу, мае мэту правядзення спартыўных спаборніцтваў па більярдзе, стральбе, лыжах, настольным тэнісе сярод супрацоўнікаў БелДIЭ. Па выніках гэтага мерапрыемства ўдзельнікамі было адзначана, што спорт на свежым паветры ўзнімае не толькі баявы дух, але і паляпшае настрой!
Гэтай навінай на беларускай мове мы хочам адзначыць сённяшні дзень – дзень роднай мовы – свята, якое абвешчана UNESCO 17 лістапада 1999 года.


Возврат к списку