> > >
Чарговае золата ў скарбонку каманды БЕЛДІЭ па лыжных гонках

Чарговае золата ў скарбонку каманды БЕЛДІЭ па лыжных гонках

21.02.2023 00:00

20 лютага 2023 года на лыжнай трасе ў Вяснянцы адбылося спаборніцтва Ленінскага раёна па лыжных гонках, якое праводзіцца ў рамках спартакіяды арганізацый Ленінскага раёна г. Мінска 2023 года.

Каманднае месца вызначалася па суме месцаў, паказанай 3-ма заліковымі ўдзельнікамі каманды (2 муж. + 1 жан.). Чым меншая сума, тым вышэйшае месца каманды. Каманда БелДІЭ выступала ў другой падгрупе сярод арганізацый з колькасцю працуючых да 1000 чалавек.

Па выніках спаборніцтваў каманда БелДІЭ заваявала золата ў сваёй падгрупе!

    У асабістым заліку сярод усіх удзельнікаў спаборніцтва вызначыліся:
  • Жолудзь Ганна – 1 месца сярод жанчын да 35 гадоў;
  • Шулік Наталля – 5 месца сярод жанчын пасля 35 гадоў;
  • Высоцкі Сяргей – 3 месца сярод мужчын да 35 гадоў;
  • Сіліч Сяргей – 3 месца сярод мужчын пасля 35 гадоў.

Віншуем нашых лыжнікаў з першым месцам. Спадзяемся, што іх добрае выступленне дазволіць камандзе БелДІЭ заняць высокае месца ў спартакіядзе арганізацый Ленінскага раёна г. Мінска 2023 года.

Гэтай навінай на беларускай мове мы хочам адзначыць сённяшні дзень 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое абвешчана UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Возврат к списку