«Зімовыя забавы»

21.02.2024 13:28

Лютаўскія выхадныя супрацоўнікі нашага прадпрыемства правялі сярод маляўнічай прыроды і свежага паветра на базе адпачынку «Дружба» – тут прайшло традыцыйнае фізкультурна-спартыўнае свята «Зімовыя забавы», арганізаванае як карпаратыўнае мерапрыемства для супрацоўнікаў дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ».

Усіх чакала цікавая забаўляльная праграма. Арганізатары падрыхтавалі спартыўныя конкурсы і захапляльныя спаборніцтвы, якія сталі добрай магчымасцю не толькі паспрабаваць сябе ў розных відах спорту, але і проста атрымаць зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Правядзенне карпаратыўнага выезду ў асяроддзі густых лясных масіваў і па-экалагічнаму чыстых месцаў спрыялі прыемнаму і карыснаму баўленню часу.

Развіццё фізічнай культурай і спорту, папулярызацыя сярод супрацоўнікаў здаровага ладу жыцця – адзін з прыярытэтных напрамкаў на дзяржаўным прадпрыемстве «БелДІЭ». Гэта не толькі інвестыцыя ў фізічны і псіхалагічны дабрабыт супрацоўнікаў, але і эфектыўны інструмент развіцця і росту самога прадпрыемства – стварэнне спрыяльнага працоўнага асяроддзя, умацаванне каманднага духу, павышэнне прадукцыйнасці і эфектыўнасці прадпрыемства ў цэлым.

Гэтай навінай на беларускай мове мы адзначаем сённяшні Дзень роднай мовы – свята, абвешчанае ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года.

Возврат к списку