Дзень горада Мінска
9 верасня 2023 г. Мінск святкуе 956-ю гадавіну.
Мінск – горад з амаль тысячагадовай гісторыяй. Першая згадка пра яго датуецца 3 сакавіка 1067 года ў «Аповесці мінулых гадоў». Мінск прайшоў шлях ад невялікай пагранічнай крэпасці Полацкага княства да найбуйнейшага палітычнага, эканамічнага і культурнага цэнтра Рэспублікі Беларусь.
Горад Мінск мае багатую гісторыю і культурную спадчыну. Менавіта тут ў 1925 годзе пачала працаваць першая беларуская радыёстанцыя і выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё, а ў 1955 годзе з'явіўся першы тэлевізійны цэнтр, што стала адпраўным пунктам тэлевяшчання ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень горада пройдзе ў другія выхадныя першага восеньскага месяца. Усе мерапрыемствы 9 і 10 верасня, прысвечаныя Дню горада Мінска, будуць аб'яднаны адной тэмай – «Сэрца Беларусі – мой родны Мінск». На пляцоўках прадэманструюць культурны, спартыўны адукацыйны і духоўны патэнцыял сталіцы.
Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ» шчыра віншуе жыхароў горада і гасцей сталіцы са святам!