> > >
5 верасня – Дзень беларускага пісьменства

5 верасня – Дзень беларускага пісьменства

02.09.2021 13:39

Дзень беларускага пісьменства, першапачатковая назва Дзень беларускага пісьменства і друку, — дзяржаўнае свята ў Беларусi, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Сталіцамі свята ў розныя гады былі: Полацк (тройчы, 1994, 2003, 2017), Тураў (двойчы, 1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (двойчы, 2000, 2014), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Бялынічы (2020).

У 2021 г. свята кнігі, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць старажытны горад Капыль Мінскай вобласці – малая радзіма цэлай плеяды беларускіх пісьменнікаў.

 

Возврат к списку