>
> > >
21 лістапада – Сусветны дзень тэлебачання

21 лістапада – Сусветны дзень тэлебачання

20.11.2026 15:04

Сусветны дзень тэлебачання заснаваны ў снежні 1996 года паводле рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН у гонар першага Сусветнага тэлевізійнага форума (World Television Forum).

Сёння тэлебачанне з’яўляецца сімвалам сувязі і глабалізацыі. Нават з улікам імклівага развіцця інтэрнэту, які стаў галоўнай крыніцай інфармацыі і забаў для моладзі, ТБ па-ранейшаму ўтрымлівае лідарства па аб'ёмах вытворчасці медыякантэнту. Тэлебачанне і цяпер служыць важным інструментам, які аналізуе, фарміруе і накіроўвае грамадскую думку.

Сучаснае беларускае тэлебачанне паспяхова развіваецца, захоўваючы і пашыраючы сваю аўдыторыю дзякуючы прафесійнаму падыходу да падачы матэрыялу і высокай якасці праграм.

Віншуем нашых калег з Сусветным днём тэлебачання! Жадаем натхнення, крэатыўных ідэй, яркіх эфіраў і ўдзячных гледачоў. Няхай кожны дзень прыносіць новыя поспехі і радасць!

Возврат к списку