>
> > >
БелДІЭ і кантроль параметраў выпраменьванняў

БелДІЭ і кантроль параметраў выпраменьванняў

25.09.2026 15:45

БелДІЭ – дзяржаўнае прадпрыемства, якое забяспечвае ахову радыёчастотнага спектра і яго эфектыўнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь. Адной з важных задач з'яўляецца кантроль за выпраменьваннямі радыёэлектронных сродкаў і высокачашчынных прылад, якія функцыянуюць на тэрыторыі нашай краіны.

Для вырашэння гэтай задачы выкарыстоўваюцца сучасныя вымяральныя комплексы, якія дазваляюць «убачыць» радыёчастотны спектр і пераканацца ў тым, што абсталяванне працуе строга ў вылучаных дыяпазонах.

Спецыялізаваныя антэнныя сістэмы фіксуюць сігнал, а аналізатары спектру пераводзяць яго ў наглядныя графікі і спектраграмы, каб эксперт змог вызначыць – ці адпавядае праца прылады ўстаноўленым патрабаванням і ці няма лішніх выпраменьванняў.

Праверка па забеспячэнні карэктнай эксплуатацыі абсталявання і пацвярджэнню яго адпаведнасці нарматывам праведзена спецыялістамі БелДІЭ ў Нацыянальным цэнтры спадарожнікавай сувязі «Белінтэрсат», дзе функцыянуюць зямныя станцыі Нацыянальнага спадарожніка Belintersat-1.

Кантроль за параметрамі выпраменьванняў дазваляе падтрымліваць парадак у выкарыстанні радыёчастотнага спектру і забяспечваць надзейнасць працы спадарожнікавых сістэм, якія складаюць аснову тэлекамунікацыйнай інфраструктуры краіны.

Возврат к списку