>
> > >
Творчы конкурс, прысвечаны 110-годдзю міліцыі Беларусі

Творчы конкурс, прысвечаны 110-годдзю міліцыі Беларусі

28.08.2026 08:20

4 красавіка 2027 года адзначаецца 110-годдзе міліцыі Беларусі. У гонар такой самавітай даты Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць творчы конкурс на лепшыя літаратурныя, мастацкія і музычныя творы аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі, а таксама асобныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі і члены іх сем'яў, ветэраны органаў унутраных спраў.

Намінацыі конкурса

«Лепшы малюнак “Міліцыя вачыма дзяцей”» (межавы ўзрост удзельнікаў – да 15 гадоў, максімальны фармат паперы ці палатна А3)

«Лепшы твор выяўленчага мастацтва» 

«Лепшая фотаработа пра беларускую міліцыю» (максімальная колькасць фатаграфій – 10 штук фарматам А3)

«Лепшы публіцыстычны матэрыял» 

«Лепшы літаратурна-мастацкі твор» 

«Лепшы паэтычны твор» 

«Лепшая песня пра беларускую міліцыю» 

Кожны ўдзельнік можа падаваць заяўкі на любую колькасць намінацый. Пры гэтым, адзін матэрыял прадстаўляецца толькі ў адной намінацыі.

Заяўкі прымаюцца да 1 верасня 2026 года.

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2026 года. Фіналістам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць каштоўныя прызы і дыпломы.

Падрабязнасці можна знайсці тут.

Возврат к списку