Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя
Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя – штогадовае міжнароднае мерапрыемства, якое адзначаецца 5 чэрвеня пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яго мэта – павышэнне экалагічнай свядомасці і заахвочванне глабальных і лакальных дзеянняў па абароне навакольнага асяроддзя.
Гэты дзень лічыцца адной з самых важных падзей экалагічнага календара ў нашай краіне – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзень аховы навакольнага асяроддзя ўстаноўлены святочным днём 5 чэрвеня і яго святкаванне супадае з датай святкавання Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, што падкрэслівае салідарнасць Беларусі з глабальнымі ініцыятывамі па абароне прыроды.
Сёння трэба задумацца аб крохкасці нашай планеты і аб тым, які ўклад кожны з нас можа ўнесці ў яе захаванне – беражлівыя адносіны да прыроды пачынаюцца з учынкаў кожнага канкрэтнага чалавека.
Дзяржаўнае прадпрыемства “БелДІЭ” нагадвае простыя крокі для захавання прыроды:
паасобна збіраць і выкідваць адходы;
эканоміць электраэнергію, ваду, газ;
прыбіраць за сабой пасля адпачынку на прыродзе;
аддаваць перавагу шматразовым сумкам, посуду, таварам без упакоўкі;
выкарыстоўваць энергазберагальныя прыборы, лямпачкі, акумулятары замест батарэек;
уладкоўваць «разгрузачныя дні» без аўтамабіля.
Клопат пра навакольнае асяроддзе — гэта важны крок да ўстойлівай будучыні.
