>
>
Карыстальнікам РЧС

Плата за выкарыстанне радыёчастотнага спектра

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. нумар 240 "Аб плаце за выкарыстанне радыёчастотнага спектра" і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2006 г. нумар 890 "Аб устанаўленні парадку вызначэння памеру штогадовай, разавай платы і платы за выдзяленне радыёчастотнага спектра» (далей Пастанова) штогадовая плата карыстальнікам радыёчастотнага спектра ўносіцца з 1 студзеня па 31 студзеня года, на працягу якога карыстальнік мае права выкарыстоўваць гэты спектр.

Плата ў рэспубліканскі бюджэт за выдзяленне і выкарыстанне радыёчастотнага спектра, код плацяжу 04106, афармляецца на рахункі Галоўнага Упраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г.Мінску.

Рэквізіты для аплаты:

УНП бенефіцыяра 101530339
Імя бенефіцыяра Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г.Мінску
Код плацяжу 04106
Код віду плацяжу па (ISO) TAXS 90101
Найменне банка ААТ "ААБ БЕЛАРУСБАНК", г. МІНСК
BIC банка AKBBBY2X
Нумар рахунку BY60 AKBB 3602 9810 1000 5000 0000

Копія дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, прадстаўляецца ў дзяржаўнае прадпрыемства «БелДІЭ» не пазней за 3 працоўныя дні з дня яе ўнясення.

Для радыёэлектронных сродкаў аматарскай і аматарскай спадарожнікавай радыёслужбаў штогадовая плата за выкарыстанне палос радыёчастот аматарскай і аматарскай спадарожнікавай радыёслужбаў складае 0,2 эквівалентнага памеру базавай арэнднай велічыні за кожны выкарыстоўваны радыёэлектронны сродак для кожнай фізічнай асобы, які мае дазвол радыёаматару (Radio Amateur Licence) і дазвол на права выкарыстання радыёчастотнага спектра.

Па пытаннях радыёаматарскай службы можна звяртацца па тэлефонах:

г.Мінск і Мінская вобласць - +375 (17) 208-99-71
Брэсцкая вобласць - +375 (162) 20-88-73
Віцебская вобласць - +375 (212) 67-58-81
Гомельская вобласць - +375 (232) 50-77-41
Гродзенская вобласць - +375 (152) 44-84-51
Магілёўская вобласць - +375 (222) 77-59-80