Нумары тэлефонаў гарачых ліній, тэлефонаў даверу і даведачных службаў, іншая інфармацыя аб правядзенні гарачай лініі, прамой тэлефоннай лініі
Падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць звяртацца ў БелДІЭ па пытаннях, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, або па загадзя запланаванай тэме.
Пры часовай адсутнасці ў назначаны час прамой тэлефоннай лініі адпаведнай службовай асобы яе праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі. Іншыя дата, час і працягласць правядзення прамой тэлефоннай лініі могуць устанаўлівацца начальнікам прадпрыемства ў кожным канкрэтным выпадку або шляхам складання планаў (графікаў).
Пры звароце на прамую тэлефонную лінію грамадзянін павінен паведаміць сваё прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), даныя аб месцы жыхарства і (або) работы (вучобы), а прадстаўнікі юрыдычных асоб - найменне юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), выказаць сутнасць звароту. Пры адмове асобы паведаміць названыя звесткі інфармацыя, якую яна прадстаўляе, не разглядаецца як зварот на прамую тэлефонную лінію. Такой асобе паведамляецца, што зварот ананімны, і адказ на такі зварот не даецца, за выключэннем выпадкаў, калі ён змяшчае звесткі аб тым, што рыхтуецца, учыняецца або ўчынена злачынства.
Грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць звяртацца на гарачую лінію БелДІЭ па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з яе дзейнасцю ў працоўны час па тэлефоне гарачай лініі. Гэты нумар тэлефона таксама з'яўляецца тэлефонам даверу і даведачных службаў БелДІЭ.
Звароты, якія паступілі падчас гарачай лініі, не падлягаюць рэгістрацыі.
Пры правядзенні гарачай лініі і прамой тэлефоннай лініі можа ажыццяўляцца аўдыёзапіс з апавяшчэннем аб гэтым грамадзян і юрыдычных асоб.
Прамая тэлефонная лінія тэлефонны нумар +375 (17) 208-99-66 | ||
---|---|---|
Час працы | Адказны | |
Першая серада квартала | з 13.00 да 15.00 | Дырэктар |
Другая серада квартала | з 13.00 да 15.00 | Намеснік дырэктара |
Трэцяя серада квартала | з 13.00 да 15.00 | Намеснік дырэктара |
Гарачая лінія тэлефонны нумар +375 (17) 208-99-66 | ||
---|---|---|
Час працы | Адказны | |
Штодня ў працоўны час у працоўныя дні |
Панядзелак чацвер 8.00-12.00; 12.45-17.00 пятніца 8.00-12.00; 12.45-15.45 |
Юдзянок Н.М. Багданава Г.С. |