XXXI Дзень беларускага пісьменства
30.08.2024 13:43
У першую нядзелю верасня штогод адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігавыдання – асноўная ідэя свята.
Сталіцай XXXI Дня беларускай пісменства стаў горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці, дзе зусім хутка, 31 жніўня і 1 верасня 2024 года, адбудуцца святочныя мерапрыемствы.
Беларускае пісьменства – гэта не толькі гісторыя, але і важны элемент нашай агульнай будучыні. Няхай дух беларускай культуры натхняе нас на новыя дасягненні і паспяховае развіццё.
Запрашаем вас прыняць удзел у віктарыне! Адкажыце на пытанні пра Дзень беларускага пісьменства, даведвайцеся пра новае і цікавае.