Супрацоўнікі БелДІЭ наведалі выставу «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026»
19.06.2026 15:18
З 17 па 19 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры “БелЭКСПА” праходзіць міжнародная выстава індустрыі бяспекі “Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026”.
У рамках форуму былі арганізаваны ўнікальныя экспазіцыі, кангрэс і навукова-практычныя канферэнцыі, прадстаўлены вытворча-тэхналагічныя дасягненні ў галіне тэхнікі і ўзбраення. Многія экспанаты, уключаючы беспілотнікі, устаноўкі радыёэлектроннай барацьбы, бронекамізэлькі і іншыя ахоўныя сродкі, можна было ўбачыць упершыню.
Супрацоўнікі БелДІЭ таксама наведалі выставу і азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі і гатовымі прадуктамі ў сферах маніторынгу грамадскага парадку, прамысловай, пажарнай, інфармацыйнай і антытэрарыстычнай бяспекі, спецыяльнымі сродкамі для сілавых структур, а таксама тэхнікай аховы дзяржаўнай мяжы.
