> > >
БелДІЭ ўносіць свой уклад у аднаўленне лясоў Беларусі

БелДІЭ ўносіць свой уклад у аднаўленне лясоў Беларусі

16.10.2024 12:51

Дзяржаўнае прадпрыемства «БелДІЭ» далучылася да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!».

Работнікі аддзялення па Гомельскай вобласці прынялі актыўны ўдзел па аднаўленні лясоў ад наступаў ліпеньскага ўрагану. Калектыў наведаў найбольш пацярпелыя раёны і высадзіў каля 300 саджанцаў згодна з рэкамендацыямi лесаводаў.

Акцыя працягнецца да 12 лістапада 2024 года і БелДІЭ плануе працягнуць працу і задзейнічаць усе аддзяленні прадпрыемства, перадаць эстафету па ўсёй Беларусі. Акрамя таго, прадпрыемства плануе праводзіць рэгулярныя акцыі па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый.

«Мы разумеем, наколькі важныя лясы для экасістэмы і мясцовага насельніцтва. Наша мэта – не толькі аднавіць страчаныя дрэвы, але і ўнесці свой уклад у паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне», – адзначыў кіраўнік аддзялення па Гомельскай вобласці Ігар Крывашэеў.

Даведачна:

У ліпені 2024 года ў выніку неспрыяльнага ўздзеяння шквалістых вятроў быў пашкоджаны лясны фонд Міністэрства лясной гаспадаркі на агульнай плошчы 46,1 тыс. га. Аб'ём пашкоджанай драўніны склаў 6,3 млн. куб. метраў. На плошчы 21,1 тыс. га (5,7 млн. куб. метраў) патрабавалася правядзенне суцэльных санітарных высечак. У найбольшай ступені пацярпелі лясы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, на долю якіх прыпадае 94,1 працэнта ад агульнага аб'ёму пашкоджанняў.

Возврат к списку