>
>
>
>
Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва
Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва
|
Начальнік упраўлення
Балцэвіч Павел Леанідавіч
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ УПРАЎЛЕННЯ
- Забеспячэнне міжнароднай прававой абароны радыёчастотных прысваенняў радыёэлектронных сродкаў (РЭС) наземных радыёслужбаў і зямных станцый спадарожнікавай радыёслужбы Рэспублікі Беларусь;
- Падрыхтоўка працоўных матэрыялаў для выпрацоўкі пазіцыі па пытаннях парадку дня Сусветных (Рэгіянальных) канферэнцый радыёсувязі, якія закранаюць інтарэсы прадпрыемства;
- Падрыхтоўка арганізацыі і ўдзел у міжнародных сустрэчах, якія праводзяцца з удзелам спецыялістаў дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ»;
- Узаемадзеянне з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі ў галіне электрасувязі;
- Вядзенне пытанняў, звязаных з работай Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь (Камісія);
- Выдача юрыдычным і фізічным асобам заключэнняў (дазвольных дакументаў) на ўвоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза радыёэлектронных сродкаў з радыёвыпраменьваннем і высокачашчынных прылад;
- Удзел у работах па ўстараненню радыёперашкод радыёэлектронным сродкам наземных радыёслужбаў, у тым ліку па заяўках ад МСЭ, міжнародных арганізацый сувязі, адміністрацый сувязі іншых дзяржаў;
- Правядзенне работ па перспектыўным планаванні выкарыстання палос радыёчастот для перспектыўных і распрацоўваных сетак (сістэм) радыёсувязі, правядзенне работ па канверсіі радыёчастотнага спектра;
- Узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі па пытаннях дзейнасці прадпрыемства, суправаджэнне стужкі навін прадпрыемства.
|