Тэхнічны аддзел

Начальнік аддзела

ХАРЭВІЧ
СЯРГЕЙ МІХАЙЛАВІЧ

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛУ
  • арганізацыя і суправаджэнне работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, капітальным і бягучым рамонце будынкаў і збудаванняў прадпрыемства, забеспячэнне іх узгаднення ва ўстаноўленым парадку;
  • арганізацыя і каардынацыя работ па тэхнічнай эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў прадпрыемства, забеспячэнне якаснага і бесперабойнага функцыянавання энергетычнага абсталявання, электрычных, цеплавых сетак і паветраправодаў;
  • распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па энергазберажэнні, кантроль адпаведнасці паказчыкаў дзеючым нормам і зацверджаным узроўням спажывання;
  • арганізацыя і забеспячэнне прадпрыемства ўсімі неабходнымі для вытворчай дзейнасці матэрыяльнымі рэсурсамі, іх рацыянальнае выкарыстанне;
  • арганізацыя работ па ахове працы і пажарнай бяспекі, каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, функцыянаванні і ўдасканаленні сістэмы кіравання аховай працы і пажарнай бяспекі;
  • арганізацыя і забеспячэнне правільнай эксплуатацыі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтатранспарту прадпрыемства;
  • арганізацыя закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў.