>
>
>
>
Аддзел інфармацыйных тэхналогій
Аддзел інфармацыйных тэхналогій
|
Начальнік аддзела
Кузняцоў Кірыл Віктаравіч
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛУ
- Забеспячэнне якаснага і бесперабойнага функцыянавання сродкаў і сістэм вылічальнай тэхнікі, мультысэрвіснай сеткі перадачы даных, тэлефаніі, відэаканферэнцсувязі і інфармацыйных сістэм прадпрыемства;
- Адміністраванне і архіваванне інфармацыйных баз даных прадпрыемства;
- Адміністраванне ўнутранага і знешняга інфармацыйных парталаў прадпрыемства;
- Суправаджэнне аўтаматызаванай сістэмы кіравання выкарыстання радыёчастотнага спектра;
- Арганізацыя доступу да лакальных і глабальных сетак, а таксама да розных сеткавых сэрвісаў і прыкладанняў;
- Забеспячэнне бяспекі інфармацыйных сетак і сістэм прадпрыемства;
- Аналіз бягучага стану сетак, сродкаў і збудаванняў электрасувязі ў рэспубліцы, трафіку аператараў, напрамкаў і перспектыў іх развіцця з улікам новых тэхналогій у рамках ажыццяўлення функцый Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі;
- Ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
|