Намеснік дырэктара

Хацько
Канстанцін Мікалаевіч

Нарадзіўся ў г. Свярдлоўску, Расійская Федэрацыя, у 1970 годзе.

У 1993 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча СПА імя маршала авіяцыі Пакрышкіна А.І. па спецыяльнасці радыёэлектронныя сродкі, у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з адзнакай, па спецыяльнасці антыкрызіснае кіраванне. У 1988 годзе быў прыняты на работу транспарціроўшчыкам трэцяга разраду цэха тавараў народнага спажывання нумар 12 Брэсцкага ордэна Працоўнага Чырвонага электрамеханічнага завода. З 1988 - 1996 гады праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

З 1997 года прыняты на працу ў аддзяленне рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» па Брэсцкай вобласці ў якасці старшага інспектара электрасувязі. У 1998 быў прызначаны інжынерам сродкаў радыё і тэлебачання годзе аддзялення рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ" па Брэсцкай вобласці, з 2000 па 2004 гады - начальнік аддзялення рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ" па Брэсцкай вобласці. З 2004 па 2005 гады - вядучы спецыяліст рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ". З 2005 па 2006 гады - начальнік тэхнічнага аддзела. З 2006 па 2007 гады - начальнік аддзела сухапутнай рухомай службы. З 2007 года - намеснік начальніка рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ". З 30 жніўня 2021 года з'яўляецца намеснікам дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ".

Вядзе пытанні аператыўнага кіравання выкарыстання радыёчастотнага спектра, у тым ліку забеспячэння яго аховы, эксплуатацыйнай гатоўнасці і эфектыўнага выкарыстання, пошуку, падбору, узгаднення выкарыстання, прысваення (прызначэння) радыёчастот або радыёчастотных каналаў, здзяйснення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да радыёэлектронных сродкаў і (або ) высокачашчынных устройстваў грамадзянскага прызначэння, сістэм кабельнага тэлебачання, выдачы дазволаў на права выкарыстання радыёчастотнага спектра, кантролю (нагляду) за выкарыстаннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў і высокачашчынных прылад і забеспячэння іх электрамагнітнай сумяшчальнасці, узаемадзеяння радыёчастотных службаў па пытаннях забеспячэння бесперашкоднай работы радыёэлектронных сродкаў пры правядзенні асабліва важных спецыяльных работ і мерапрыемстваў, прыняцця мер па спыненні парушэнняў парадку выкарыстання радыёчастотнага спектра, папярэджання тэрарыстычнай дзейнасці на пр. прадпрыемстве, іншых пытанняў, ускладзеных на намесніка дырэктарам прадпрыемства.