Намеснік дырэктара

Сіліч
Андрэй Пятровіч

Нарадзіўся ў г. Мінску, Рэспубліка Беларусь, у 1980 годзе.

У 2000 годзе скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум з адзнакай па спецыяльнасці «тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці, у 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «аўтаматызаваны электрапрывад». Прысуджана ступень: бакалаўра тэхнічных навук. У 2021 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «бізнес-адміністраванне».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе тэхнікам першай катэгорыі ў навукова-даследчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "НДІ сродкаў аўтаматызацыі" ў г. Мінску. У 2005 годзе быў пераведзены на пасаду інжынера. У 2005 годзе прыняты на работу ў рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ", дзе прапрацаваў на пасадах інжынера розных катэгорый па аўтаматызаваных сістэмах кіравання вытворчасцю, начальніка сектара тэхнічнага абслугоўвання і суправаджэння сродкаў аўтаматызаванага кіравання і сувязі, начальніка аддзела інфармацыйных тэхналогій. З 2012 па 2021 год працаваў на пасадзе галоўнага інжынера рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ".

З 19 кастрычніка 2021 года з'яўляецца намеснікам дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ".

Арганізоўвае працу і адказвае за шэраг напрамкаў дзейнасці прадпрыемства, такіх як: тэхнічнае абсталяванне і мадэрнізацыя прадпрыемства, эксплуатацыя і рамонт абсталявання і сістэм, інвестыцыйная дзейнасць, правядзенне будаўнічых работ, далучэнне сетак электрасувязі, эксплуатацыя аўтатранспарту, аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў, дзейнасць выпрабавальнай лабараторыі, метралагічнае і дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці прадпрыемства, ахова працы, функцыянаванне сістэмы менеджменту якасці і інш. Забяспечвае выкананне тэхнічных, эканамічных і сацыяльных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё прадпрыемства.