Выпрабавальная лабараторыя дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ» паспяхова прайшла атэстацыю Нацыянальным органам па акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (дзяржаўным прадпрыемствам «БДЦА») на правядзенне вымярэнняў электрамагнітных палёў радыёчастот на тэрыторыі жылой забудовы і месцаў масавага адпачынку, у памяшканнях жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту СТБ ІСО / МЭК 17025.
Нашы спецыялісты выканаюць для Вас вымярэнні ўзроўняў электрамагнітных палёў на адпаведнасць:
Санітарным нормам і правілам «Патрабаванні да электрамагнітных выпраменьванняў радыёчастотнага дыяпазону пры іх уздзеянні на чалавека», зацв. Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 05 сакавіка 2015 № 23;
«Спецыфічным санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням да ўтрымання і эксплуатацыі аб'ектаў, якія з'яўляюцца крыніцамі неіанізіруючага выпраменьвання», зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04 чэрвеня 2019 №360.
Санітарным нормам, правілам і гігіенічным нарматывам «Гігіенічныя патрабаванні да ўсталёўкі і эксплуатацыі сістэм сотавай сувязі», зацв. Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01 лютага 2010 № 14, у тым ліку:
1) вымярэнні напружанасці электрамагнітнага поля ў дыяпазоне частот 30 кГц - 300 МГц;
2) вымярэнні шчыльнасці патоку энергіі ў дыяпазоне частот 300 МГц - 40 Ггц.
Падрабязная вобласць акрэдытацыі выпрабавальнай лабараторыі
Вымярэнні праводзяцца кваліфікаванымі спецыялістамі, якiя прайшлi адпаведнае навучанне, з выкарыстаннем сучасных сродкаў вымяральнай тэхнікі.



Кошт работ – па дамове.