БелГИЭ

+375 (17) 208-99-99 - Прыёмная
+375 (17) 208-99-66 - ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ

Нумары тэлефонаў «гарачых ліній», тэлефонаў даверу і даведачных службаў, іншая інфармацыя аб правядзенні «гарачай лініі», «прамой тэлефоннай лініі»

Падчас правядзення «прамой тэлефоннай лініі» грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць звяртацца ў БелДІЭ па пытаннях, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, альбо па загадзя плануемай тэме.

Пры часовай адсутнасці ў прызначаны час "прамой тэлефоннай лініі" адпаведнай службовай асобы яе праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі. Іншыя дата, час і працягласць правядзення "прамой тэлефоннай лініі" могуць ўсталёўвацца начальнікам прадпрыемства ў кожным канкрэтным выпадку альбо шляхам складання планаў (графікаў).

Пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" грамадзянін павінен паведаміць сваё прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), дадзеныя аб месцы жыхарства і (або) працы (вучобы), а прадстаўнікі юрыдычных асоб - найменне юрыдычнай асобы і яго юрыдычны адрас, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), выкласці сутнасць звароту. Пры адмове асобы паведаміць названыя звесткі, інфармацыя, што прадстаўляецца ім, не разглядаецца як зварот на "прамую тэлефонную лінію".

Грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць звяртацца на «гарачую лінію» БелДІЭ па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з яе дзейнасцю ў працоўны час па тэлефоне «гарачай лініі». Дадзены нумар тэлефона таксама з'яўляецца тэлефонам даверу і даведачных службаў БелДІЭ.
Звароты, якія паступілі ў ходзе "гарачай лініі", не падлягаюць рэгістрацыі.

Пры правядзенні «гарачай лініі» і «прамой тэлефоннай лініі» можа ажыццяўляцца аўдыёзапіс з паведамленнем аб гэтым грамадзян і юрыдычных асоб.

«Прамая тэлефонная лінія» тэлефонны нумар +375 (17) 208-99-66
Час працы Адказныя
Першая серада квартала з 13.00 да 15.00 Начальнік прадпрыемства
Трэцяя серада квартала з 13.00 да 15.00 Намеснік начальніка
Другая серада квартала з 13.00 да 15.00 Галоўны інжынер
«Гарачая лінія» тэлефонны нумар +375 (17) 208-99-66
Час працы Адказныя
Штодня ў працоўны час у працоўныя дні
панядзелак-чацвер
8.00-12.00;
12.45-17.00
пятніца
8.00-12.00;
12.45-15.45
Юдзянок Н.М.
Сялiцкая Е.С.

 

Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
220050, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10
Рэжым працы: з 9.00 да 18.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Гарачая тэлефонная лінія Мінсувязі: +375 (17) 222-26-86 (час працы: штодня з 09.00 да 16.00, акрамя выхадных і святочных дзён, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00)

 

Беларуская