БелГИЭ

+375 (17) 208-99-99 - Прыёмная
+375 (17) 208-99-66 - ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ

Сертыфікаты

iso9001

У мэтах павышэння якасці паслуг, якія прадстаўляюцца прадпрыемствам, 26 снежня 2003 года ў РУП «БелДІЭ» была распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электратэхнічных прылад, комплексаў і сістэм.

 

 

Сертыфікат адпаведнасці, атрыманы РУП «БелДІЭ», пацвярджае адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці РУП «БелДІЭ» патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001.

 

 

 

26 снежня 2006 года РУП «БелДІЭ» паспяхова пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электратэхнічных прылад, комплексаў і сістэм патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

 

 

16 чэрвеня 2008 года РУП «БелДІЭ» атрымала сертыфікат, які пацвярджае, што сістэма кіравання аховай працы па прадастаўленні радыёчастотнага спектру і забеспячэнню электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электратэхнічных прылад, комплексаў і сістэм адпавядае патрабаванням СТБ 18001 - 2005 (OHSAS 18001:1999)

 

 

РУП «БелДІЭ» пацвердзіла 26 снежня 2009 года адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў патрабаванням СТБ ISO 9001-2009

 

 

 РУП «БелДІЭ» пацвердзіла ў снежні 2009 года адпаведнасць сістэмы кіравання аховай працы прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, электрычных прылад, комплексаў і сістэм патрабаванням СТБ 18001-2009 (OHSAS 18001:2007)

 

 

 РУП «БелДІЭ» пацвердзіла ў чэрвені 2011 года адпаведнасць сістэмы кіравання аховай працы прадастаўлення радыёчастотнага спектру і забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў патрабаванням СТБ 18001-2009 (OHSAS 18001:2007)

 
  
 

У лістападзе 2012 года ў РУП «БелДІЭ» была праведзена  паўторная сертыфікацыя сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру, забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, эксплуатацыйнай гатоўнасці радыёчастот і ажыццяўленне кантролю за выпраменьваннямі радыёэлектронных сродкаў на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

РУП «БелДІЭ» паспяхова пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 і атрымала сертыфікат адпаведнасці тэрмінам дзеяння да 26 снежня 2015 года.

У чэрвені 2014 года РУП «БелДІЭ» пацвердзіла адпаведнасць сістэмы кіравання аховай працы ў дачыненні да выканання работ па прадастаўленні радыёчастотнага спектру, забеспячэнню электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, эксплуатацыйнай гатоўнасці радыёчастот (радыёчастотных каналаў) і ажыццяўленню кантролю за выпраменьваннямі радыёэлектронных сродкаў патрабаванням СТБ 18001-2009.
 
 
 

 У жніўні 2015 года РУП "БелДІЭ" атрымала атэстат адпаведнасці Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь №0001153-IН і №0001279-ПР.
 
 
 
 

У снежні 2015 года ў РУП «БелДІЭ» была праведзена паўторная сертыфікацыя сістэмы менеджменту якасці прадастаўлення радыёчастотнага спектру, забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў, эксплуатацыйнай гатоўнасці радыёчастот і ажыццяўленне кантролю за выпраменьваннямі радыёэлектронных сродкаў на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
Беларуская