БелГИЭ

+375 (17) 208-99-99 - ПРЫЁМНАЯ
+375 (17) 208-99-66 - ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ, ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ І ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБ

4.1.2. зняцце з рэгістрацыі РЭС і (або) ВЧУ, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння

Для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па зняцці з рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку (далей - РЭС) і (або) высокачастотнай прылады (далей - ВЧП), якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам неабходна прадставіць:

  • запоўненую заяву (узор запаўнення заявы)
  • арыгіналы або копіі дакументаў, якія пацвярджаюць змену звестак, указаных у выдадзеным пасведчанні аб рэгістрацыі РЭС і (або) ВЧП;
  • арыгіналы або копіі дакументаў, якія пацвярджаюць спыненне права ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання на РЭС і (або) ВЧП, якія здымаюцца з рэгістрацыі
ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Дзяржаўнае прадпрыемства "БелДІЭ" выконвае дзеянні ў адпаведнасці з Раздзелам 3 Палажэння аб парадку рэгістрацыі (зняцця з рэгістрацыі) РЭС і (або) ВЧП, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2006 г. № 1757.

Паслугі, звязаныя з ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры па зняцці з рэгістрацыі РЭС і (або) ВЧП, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння

Паслуга

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

1

Зняцце з рэгістрацыі РЭС і (або) ВЧП, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння

Бясплатна

(п. 4.1.2 Пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў)

ПАМЕР ПЛАТЫ, ЯКАЯ СПАГАНЯЕЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца бясплатна.

 

ТЭРМІН АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры складае 15 дзён.

Аб прынятым адміністрацыйным рашэнні зацікаўленая асоба паведамляецца па пошце, у выглядзе электроннага дакумента або іншым спосабам у адпаведнасці з заканадаўствам.

 

ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ДАВЕДАК АБО ІНШЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ШТО ВЫДАЮЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Тэрмін дзеяння даведак, якія выдаюцца, або іншых дакументаў складае бестэрмінова.

 

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ, ЯКІЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ ДАДЗЕНАЙ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H10800433Закон Рэспублікі Беларусь № 433-З
ад 28 кастрычніка 2008 г.
Аб асновах адміністрацыйных працэдур

***

http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H10800433

Пастанова № 1757 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 29 снежня 2006 г.
Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку рэгістрацыі (зняцця з рэгістрацыі) радыёэлектронных сродкаў і (або) высокачастотных прыладаў, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання

***

http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H10800433

Пастанова № 156 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 17 лютага 2012 г.
Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

 

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Кантактныя тэлефоны для кансультавання па пытаннях адміністрацыйнай працэдуры па выдачы пасведчання аб рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку і (або) высокачастотнай прылады грамадзянскага прызначэння, якая з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання:

г. Мінск і Мінская вобласць, тэл. +375 (17) 208-99-72;
г. Брэст і Брэсцкая вобласць, тэл. +375 (162) 21-12-75;
г. Віцебск і Віцебская вобласць, тэл. +375 (212) 67-58-81;
г. Гомель і Гомельская вобласць, тэл. +375 (232) 50-77-41;
г. Гродна і Гродзенская вобласць, тэл. +375 (152) 44-84-51;
г. Магілёў і Магілёўская вобласць, тэл. +375 (222) 77-59-80

Спіс работнікаў, якія ажыццяўляюць прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
Рэжым працы і графік прыёму, найменне, месца знаходжання і рэжым працы вышэйстаячага дзяржаўнага органа і арганізацыі

 

Беларуская