БелГИЭ

+375 (17) 208-99-99 - ПРЫЁМНАЯ
+375 (17) 208-99-66 - ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ, ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ І ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБ

Выдача пасведчання аб рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку і (або) высокачастотнай прылады грамадзянскага прызначэння, якая з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання

ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам неабходна:
    ✔ на працягу 14 дзён з дня набыцця радыёэлектроннага сродку і (або) высокачастотнай прылады падаць заяву ўсталяванай формы і рэгістрацыйную ведамасць;
    ✔ прадставіць дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за выдачу пасведчання аб рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку і (або) высокачастотнай прылады грамадзянскага прызначэння, якая з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, за выключэннем выпадкаў, калі такая плата ўнесена з дапамогай выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.
РУП "БелДІЭ" выконвае дзеянні згодна з п.п. 13, 14 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 г. № 1757.

Аб прынятым адміністрацыйным рашэнні зацікаўленая асоба апавяшчаецца нарочным (кур'ерам), па пошце, у выглядзе электроннага дакумента, або апавяшчаецца аб прынятым рашэнні іншым спосабам не пазней пяці дзён з дня прыняцця такога рашэння.

 

ПЕРАЛІКІ ДАКУМЕНТАЎ І (АБО) ЗВЕСТАК, ПРАДСТАЎЛЯЕМЫХ ЗАЦІКАЎЛЕНЫМІ АСОБАМІ ВА ЎПАЎНАВАЖАНЫ ОРГАН ДЛЯ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
 • Заява на рэгістрацыю радыёэлектроннага сродку і (або) высокачастотнай прылады, якая з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння

 Форма  Узор запаўнення    Падаць у электронным выглядзе

 • Рэгістрацыйная ведамасць для рэгістрацыі радыёэлектронных сродкаў і (або) высокачастотных прыладаў, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння

 Бланк рэгістрацыйнай ведамасці  Узор запаўнення    Падаць у электронным выглядзе

Форма заявы і рэгістрацыйнай ведамасці прыведзена ў Дадатку 1 да Пастановы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 г. № 50

 • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

 

ПАМЕР ПЛАТЫ, ЯКАЯ СПАГАНЯЕЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры складае 0,4 базавай велічыні за адзінку радыёэлектроннага сродку і (або) высокачастотнай прылады.

Памер платы, якая спаганяецца, паказаны з улікам ПДВ. Пры афармленні плацежных дакументаў варта вылучаць ПДВ па стаўцы 20% у адпаведнасці з Асаблівай часткай Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Плата праводзіцца на разліковы рахунак аддзялення РУП "БелДІЭ", якое выдае дазвол.

Прызначэнне плацяжу – за выдачу пасведчання аб рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку і (або) высокачастотнай прылады грамадзянскага прызначэння, якая з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання.

 

ТЭРМІН АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры складае 15 дзён

 

ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ДАВЕДАК АБО ІНШЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ШТО ВЫДАЮЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Тэрмін дзеяння даведак, якія выдаюцца, або іншых дакументаў - бестэрміновы

 

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ, ЯКІЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ ГЭТАЙ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Закон Рэспублікі Беларусь № 433-З
ад 28 кастрычніка 2008 года
Аб асновах адміністрацыйных працэдур
***

Пастанова № 1757 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 24 верасня 2008 года
Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку рэгістрацыі радыёэлектронных сродкаў і (або) высокачастотных прыладаў, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання

***

Пастанова № 156 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
ад 17 лютага 2012 г.
Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

***

Пастанова № 50 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
ад 28 лістапада 2008 года
Аб зацвярджэнні форм заяў, формаў рэгістрацыйнай ведамасці і дазволаў, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

 

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Спіс адказных асоб за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур
Рэжым працы і графік прыёму

 

 

Беларуская

2-е Европейские Игры в Минске
2-е Европейские Игры в Минске