БелГИЭ

+375 (17) 208-99-99 - ПРЫЁМНАЯ
+375 (17) 208-99-66 - ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ, ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ І ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБ

Выдача пасведчання аб рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку, які з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння

ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Зацікаўленым асобам неабходна:
    ✔на працягу 14 дзён з дня набыцця радыёэлектроннага сродку падаць заяву ўсталяванай формы і рэгістрацыйную ведамасць;
    ✔ правесці плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.
РУП "БелДІЭ" выконвае дзеянні згодна з п.п. 13 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006 г. № 1757.

Аб прынятым адміністрацыйным рашэнні зацікаўленая асоба апавяшчаецца нарочным (кур'ерам), па пошце, у выглядзе электроннага дакумента, або апавяшчаецца аб прынятым рашэнні іншым спосабам не пазней пяці дзён з дня прыняцця такога рашэння.

 

ПЕРАЛІКІ ДАКУМЕНТАЎ І (АБО) ЗВЕСТАК, ПРАДСТАЎЛЯЕМЫХ ЗАЦІКАЎЛЕНЫМІ АСОБАМІ ВА ЎПАЎНАВАЖАНЫ ОРГАН ДЛЯ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
 • Заява на выдачу пасведчання аб рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку, якi з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння

 Форма  Узор запаўнення

 • Рэгістрацыйная ведамасць

 Форма  Узор запаўнення

 • Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу

 • Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

 

ПАМЕР ПЛАТЫ, ЯКАЯ СПАГАНЯЕЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры складае 0,2 базавай велічыні за адзінку радыёэлектроннага сродку

Памер платы, якая спаганяецца, паказаны з улікам ПДВ.

Плата праводзіцца на разліковы рахунак аддзялення РУП "БелДІЭ", якое выдае дазвол.

Прызначэнне плацяжу – за выдачу пасведчання аб рэгістрацыі радыёэлектроннага сродку, якi з'яўляецца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання.

 

ТЭРМІН АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры складае15 дзён са дня падачы заявы

 

ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ДАВЕДАК АБО ІНШЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ШТО ВЫДАЮЦЦА ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ
Тэрмін дзеяння даведак, якія выдаюцца, або іншых дакументаў бестэрміновы

 

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ, ЯКІЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ ГЭТАЙ АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Закон Рэспублікі Беларусь № 433-З
ад 28 кастрычніка 2008 года
Аб асновах адміністрацыйных працэдур
***

Указ № 200 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 26 красавіка 2010 года
Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян

***

Пастанова № 1757 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 24 верасня 2008 г.
Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку рэгістрацыі радыёэлектронных сродкаў і (або) высокачастотных прыладаў, якія з'яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання

***

Пастанова № 50 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 
ад 28 лістапада 2008 года
Аб зацвярджэнні форм заяў, формаў рэгістрацыйнай ведамасці і дазволаў, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (у рэд. пастаноў Мінсувязі ад 11.05.2009 № 18, ад 01.10.2010 № 17, ад 11.11.2011 № 25, ад 11.06.2012 № 10)

 

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Спіс адказных асоб за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур
Рэжым працы і графік прыёму
Беларуская

2-е Европейские Игры в Минске
2-е Европейские Игры в Минске